Бацькаўшчына светлая мая

22.09.2022

"Бацькаўшчына светлая мая..."


       На працягу Тыдня роднай мовы вучнi змаглi прыняць удзел у розных цiкавых мерапрыемствах. Сярод вучняў 5 классаў настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры Зеўзюлевiч Наталiя Сцяпанаўна правяла конкурс- вiктарыну "Мая першая самаробная кнiжка". Кожны вучань меў магчымасць папрацаваць над уласным творам, а таксама прыгожа яго аформiць. Дзецi з вялiкiм захапленнем прымалi ўдзел у гэтым мерапрыемстве.
       З цiкавасцю ўспрынялi вучнi i экскурсію ў школьны музей "Традыцыйная культура і заняткі беларусаў", якую арганiзавала i правяла сумесна з вучнямi 8 класа настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры Чухольская Наталья Сяргееўна.
Чэлендж " Гучыць родная мова" пад кiраўнiцтвам настаўнiцы беларускай мовы i лiтаратуры Саладухi Ларысы Лявонцьеўны таксама знайшоў сваiх прыхiльнiкаў сярод вучняў сярэдняга звяна.

Экскурсія ў школьны музей  "Традыцыйная культура і заняткі беларусаў"Экскурсія ў школьны музей "Традыцыйная культура і заняткі беларусаў"

 

Конкурс- вiктарына "Мая першая самаробная кнiжка"