Урок беларускай літаратуры на радзіме Я.Купалы

18.10.2022

       18 кастрычніка вучні 10 класаў сярэдняй школы № 12 г.Слуцка ў рамках пілотнага праекта наведалі маёнтак Вязынка, у якім нарадзіўся Янка Купала.

       На тэрыторыі запаведніка знаходзіцца рэчка Вязынка, якая дала назву мясцовасці, стары сад, дуброва, пасаджаная беларускімі пісьменнікамі да 100-годдзя з дня нараджэння паэта, помнік Я.Купалу. Для вучняў была праведзена цікавая экскурсія ў хаце, дзе нарадзіўся будучы паэт.