Навукова-практычная канферэнцыя "Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!"
05.03.20245 сакавіка адбылася V вучнёўская навукова-практычная канферэнцыя "Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!", прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, якая прайшла ў Дзяржаўным музеі гісторыі Беларускай літаратуры (г. Мінск). Вучаніцы 9 "А" класа Цішкевіч Вікторыя і Лешчанка Валерыя пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Чухольскай Наталлі Сяргееўны выступілі з даследчай работай па тэме "Майстэрства псіхалагічнага аналізу пісьменніка: гаваркія прозвішчы ў аповесці Васіля Быкава "Жураўліны крык". Былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі і Дыпломамі ўдзельніка.