"Дзень роднай мовы"

21.02.2024

Дзень роднай мовы

Трэці дзень у школьным аздараўленчым лагеры быў прысвечаны роднай мове.

Спачатку была праведзена інфармацыйная хвілінка “Міжнародны дзень роднай мовы”. Затым дзеці прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Мова родная – мова модная”.

Таксама школьнікі пабывалі ў ДУ “Эколага-біялагічны цэнтр навучэнцаў” і прынялі ўдзел у пазнавальнай праграме “Зарадзіся вясною”. Дзеці з задавальненнем наведалі жывы куток, музей салаўя, зялёную школу.

Дзеля фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця для вучняў была арганізавана і праведзена спартыўная эстафета “Калі мы разам – нас не перамагчы!”

У канцы дня для дзяцей былі арганізаваны гульні на свежым паветры.

Чарговы дзень у аздараўленчым лагеры быў яркім і запамінальным.

поделиться в: