Гульнявы дапаможнік "Загадкi па-беларуску"

11.02.2019

"Загадкi па-беларуску" 

Я люблю беларускую мову і хацела бы, каб мы яе чулі па тэлебачанні, на вуліцах гарадоў, каб людзі валодалі беларускай мовай, асабліва моладзь.

Намі робіцца спроба крыху пашырыць слоўнікавы запас дашкольнікаў і малодшых школьнікаў  з дапамогай гульнявога дапаможніка «Загадкi па-беларуску". 
Да таго ж мой дапаможнік будзе цікавы і дарослым, якія маюць мінімальны слоўнікавы запас беларускіх слоў.

Электронны дапаможнік выкананы ў офісным дадатку Excel, складаецца з 30 лістоў, якія змяшчаюць загадкі на беларускай мове ў алфавітным парадку, карыстальнікам прапануецца ўвесці адгадку. Прадугледжаны рэжым праверкі правапісу адгадкі: вочка з правільна ўведзенай літарай афарбоўваецца ў зялёны колер. Калі не ведаеш адказ, то можна выкарыстаць падказку. Гэтак жа ў выпадку неабходнасці, адказаўшы станоўча на пытанне «Падказаць?», можна ўбачыць адгадку і пазнаёміцца з новым словам.

Загадкі пераважна я выбірала з розных кніг, але ў дапаможніку ёсць і аўтарскія. Заданні старалася выбіраць не складаныя, а тыя, якія  актуальны для паўсядзённага жыцця.

Спадзяюся, што мой дапаможнік выкліча цікавасць у дашкольнікаў, малодшых школьнікаў падчас заняткаў з бацькамі, выхавацелямі і настаўнікамі. 

Настаўнік пачатковых класаў Пракаповіч Ірына Валер'еўна

Скачать пособие

поделиться в: